Усе навіны

Артур Удрыс: «Улады Беларусі кажуць, што суверэнітэт ёсць, але вельмі складана ацаніць, колькі яго засталося насамрэч»

24 кастрычніка, 11:20

Беларускі валейбаліст Артур Удрыс падзяліўся меркаваннем аб пагрозах беларускай дзяржаве.

– Каго сёння лічыце вялікай пагрозай беларускаму суверэнітэту Еўрасаюз або Расію?

– Наогул не бачу, як ЕС можа пагражаць суверэнітэту Беларусі. А вось Расія – гэта краіна, якая проста так можа прывесці на нашу тэрыторыю свае войскі, размясціць у нас ядзерную зброю. Мне здаецца, у такім выпадку казаць пра які-небудзь суверэнітэт Беларусі вельмі складана. Улады кажуць, што ён ёсць, але вельмі складана ацаніць, колькі ж яго засталося насамрэч. Таму, адказваючы на пытанне, скажу, што галоўная пагроза суверэнітэту Беларусі зыходзіць адназначна ад Расіі. І тут жа можна ўспомніць аб субсідыях, крэдытах ад Расіі, гэта значыць аб эканамічнай залежнасці Беларусі ад суседняй краіны.

– Як лічыце, ці існуе сёння ваенная пагроза для Беларусі?

– Мне здаецца, ваенная пагроза для Беларусі можа зыходзіць толькі ад Расiі. Калі на нашу тэрыторыю можа заехаць неабмежаваную колькасць ваеннай тэхнікі суседа, дык што гэта, як не ваенная пагроза? Плюс той жа Вагнер размяшчаўся. Нават калі па тэлевізары ўсіх спрабуюць пераканаць, што гэта ўсё ўзгоднена, быццам бы па ўзаемным жаданні. Натуральна, што тамака яшчэ могуць сказаць. Так што, адназначна, ваенная пагроза ад Расіі зыходзіць, і яна цалкам адчувальная, – сказаў Удрыс.