Усе навіны

Брышцель пра барацьбу за трэцяе месца на ЧС: «Два хуткія мячы іранцаў выбілі нас з каляіны, і мы не знайшлі сілы вярнуцца»

8 сакавіка, 18:30

Найлепшы бамбардзір зборнай Беларусі па пляжным футболе Ігар Брышцель падзяліўся думкамі аб разгромнай паразе ад зборнай Ірана (6:1) у матчы за трэцяе месца на ЧС-2024.

– У матчы за трэцяе месца з іранцамі зборнай сапраўды не хапіла сіл і эмоцый?

– Ведаеце, на ранішняй прагулцы мы размаўлялі з хлопцамі, і ўсе казалі, што нам патрэбны медаль. Але некаторыя фактары былі нам не на руку. Па-першае, на аднаўленне ў нас было менш за суткі. Па-другое, два хуткія мячы іранцаў выбілі нас з каляіны, і мы не знайшлі сілы вярнуцца. Па-трэцяе, сваю ролю адыграў эмацыйны матч з Італіяй. Па-чацвёртае, у камандзе ў нас было мінус два чалавекі, мы гулялі не поўнай абоймай. Выходзілі біцца, але не атрымалася.

– Чарада непрыемных абставін была не на вашу карысць.

– Так, і гэты адзін матч мы правалілі. Але прайгралі зборнай, якая ўваходзіць у топ-3 каманд свету. Вядома, саступіць было крыўдна, але нічога страшнага - з вялікіх паражэнняў вырастаюць вялікія перамогі, – сказаў Брышцель.