Усе навіны

Анастасія Пабегайла: «У АБФФ сказалі, калі не паеду ў зборную, то не буду гуляць у чэмпіянаце, мяне забаняць, пры гэтым кантракт не разарвуць»

6 снежня, 19:49

Беларуская паўабаронца «Фартуны» і жаночай зборнай Беларусі Анастасія Пабегайла ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе» расказала пра прымус з боку АБФФ выступаць за нацыянальную каманду.

«Яшчэ калі гуляла ў Беларусі, усе ў жаночым футболе ведалі, што я не хацела ехаць у зборную. Казала галоўнаму трэнеру «Мінска»: «Андрэй Юрʼевіч [Пышнік], скажыце Юрыю Іванавічу [Малееў], каб мяне не выклікаў.

У зборнай пачаўся такі шум, што пра мае просьбы даведаўся [на той момант старшыня АБФФ] Уладзімір Базанаў. Сказалі, калі не паеду ў зборную, то не буду гуляць у чэмпіянаце, мяне забанят, пры гэтым кантракт не разарвуць, і я буду два гады сядзець у Беларусі без магчымасці зʼехаць у еўрапейскі клуб. Вось такое стаўленне», – распавяла Пабегайла.