Усе навіны

Юрэвіч прапаноўвае стварыць базавыя клубы для моладзевых і юнацкіх зборных і заявіць у чэмпіянат Беларусі

9 снежня, 10:21
5

Як стала вядома «Трыбуне» беларускі спецыяліст Анатоль Юрэвіч, які па «справе «Шахцёра» атрымаў пяцігадовую дыскваліфікацыю, прапаноўвае дадаць у вышэйшую лігу каманду гульцоў не старэйшых за 21 год у інтарэсах моладзевай зборнай. Юрэвіч таксама абмяркоўваў з «міністрам спорта» Лукашэнкі Кавальчуком варыянт зʼяўлення ў першай лізе каманды U-19.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.

Паказаць яшчэ 5