Усе навіны

Дзмітрый Мазалеўскі: «У Пунтуса быў проста шалёны ўзровень зносін з калектывам у брэсцкім «Дынама»

24 красавіка, 15:58

Экс-гулец брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Мазалеўскі распавёў пра тое, як у 2009 годзе Юры Пунтус, знаходзячыся на пасадзе галоўнага трэнера, пераканаў яго застацца ў камандзе, нягледзячы на прапановы ад ад БАТЭ і мінскага «Дынама».

– Сітуацыя склалася так: восенню 2009 года ў каманду прыйшоў Юрый Іосіфавіч Пунтус. І я працягнуў кантракт з «Дынама». Бо, калі ён прыйшоў, даваў мільён працэнтаў, што мы будзем у тройку. Ён расказаў, хто яшчэ ў каманду прыйдзе, якія трансферы будуць.

– Колькі табе «насыпалі»?

– Умовы засталіся тымі ж.

– Гэта значыць, ты настолькі быў упэўнены ў Пунтусе, што адмовіўся ад варыянтаў з БАТЭ, «Шахцёрам» і мінскім «Дынама»?

– Так. Расказваю: ён прыходзіць за 7-8 тураў да канца чэмпіянату. Да тройкі нам 7-8 ачкоў, ізноў жа. Мы пасмяяліся ў камандзе, вядома: хоць бы ў ніжнюю тройку не зваліцца. Першая гульня пры ім была з «Нёманам». Пунтус бярэ праграмку і вывучае: «Так-с... Жодзіна супраць «Нёмана». Будзе 2:0, БАТЭ з «Шахцёрам» – тут нічыя. Тур праходзіць, а ў Пунтуса 80 працэнтаў супадзенняў! І ў яго быў проста шалёны ўзровень зносін з калектывам. Ён так усяляе ў цябе ўпэўненасць. Увогуле, мы так выдатна прайшлі фінішны адрэзак, што сапраўды маглі ў тройцы аказацца. Калі б у гасцях у «Дняпра» не згулялі 0:0, былі б з бронзай. А паралельна чулі: прыйдуць Януш, Лёша Панкавец.

– А ў пачатку наступнага сезона быў правал.

– Так, слабавата пачалі. Чысткі былі, футбалісты сталі сыходзіць. Здаецца, у 2010 годзе пятымі скончылі, – сказаў Мазалеўскі.