Усе навіны

6 мая АБФФ правядзе экстранае пасяджэнне выканкама, дзе разгледзіць фармат Д3

6 траўня, 09:31

АБФФ абвясціла пра правядзенне 6 мая ў 15:00 пазачарговага пасяджэння выканкама.

Прычынай стала сітуацыя ў другой лізе. Нагадаем, у стартавым туры ў рамках турніру праз ціск рэжымнага «мінспорту» на клубы прайшоў толькі адзін матч, а другі тур быў цалкам перанесены АБФФ.

– З улікам рашэння бюро выканаўчага камітэта АБФФ аб пераносе матчаў 2-га тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі, прымаючы да ўвагі звароты футбольных клубаў, старшынёй АБФФ прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговага пасяджэння выканаўчага камітэта адносна фармату правядзення чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі, – паведамляе АБФФ.