Усе навіны

АБФФ пагадзілася на правядзенне Д3 у фармаце чэмпіянатаў абласцей і Мінска

6 траўня, 18:00

6 траўня на пасяджэнні Выканкама АБФФ пры ўдзеле кіраўніцтва клубаў вышэйшай лігі і рэгіянальных федэрацый быў усталяваны фармат правядзення другой лігі ЧБ-2024.

Нагадаем, прычынай гэтага стала сітуацыя ў другой лізе, у выніку якой у стартавым туры ў рамках турніру з-за ціску рэжымнага «мінспорту» на клубы прайшоў толькі адзін матч, а другі тур быў поўнасцю перанесены АБФФ.

На сустрэчы былі выпрацаваны наступныя рашэнні:

1. Пагадзіцца з пазіцыяй футбольных клубаў па самастойным правядзенні рэгіянальнымі федэрацыямі чэмпіянатаў абласцей і горада Мінска ў 2024 годзе з падзелам усіх каманд-удзельніц на зоны, па тэрытарыяльнай прыкмеце зыходзячы з асаблівасцей кожнага рэгіёну.

2. Даручыць дэпартаменту правядзення спаборніцтваў (далей – ДПС) АБФФ прапрацаваць пытанне па ўзгадненні канчатковага варыянта Палажэння аб правядзенні фінальнай часткі рэгіянальных спаборніцтваў у 2024 годзе з улікам пазіцый кожнай рэгіянальнай федэрацыі.

3. Стварыць рабочую групу на базе ДПС АБФФ з удзелам старшынь кожнай рэгіянальнай федэрацыі, прадстаўніка Міністэрства спорту і турызму, а таксама 7 прадстаўнікоў мясцовых органаў улады ад кожнага рэгіёну краіны (у частцы вырашэння фінансавых пытанняў і да т.п.) па выпрацоўцы прапаноў па фармаце правядзення рэгіянальных спаборніцтваў у 2025 годзе і ўнесці адпаведныя прапановы Выканкаму не пазней за 1 ліпеня 2024 года.