Tribuna/Футбол/Блогі/Чаму Рудзiгер размахваў крэслам пасля матчу з «Баварыяй»? Тут не проста эмоцыі, а цэлая гісторыя!

Чаму Рудзiгер размахваў крэслам пасля матчу з «Баварыяй»? Тут не проста эмоцыі, а цэлая гісторыя!

Прывітанне траўмаванаму таварышу.

9 траўня, 11:36
Чаму Рудзiгер размахваў крэслам пасля матчу з «Баварыяй»? Тут не проста эмоцыі, а цэлая гісторыя!

«Рэал» зрабіў неверагодны камбэк у матчы ў адказ супраць «Баварыі», забіўшы два галы ў канцоўцы. «Сметанковыя» згуляюць фінал на лонданскім «Уэмблі», дзе сустрэнуцца з дортмундскай «Барусіяй».

Адразу пасля фінальнага свістка на «Сант'яга Бернабеу» пачалося святкаванне, у якім боаў удзел увесь Мадрыд. Асабліва пастараўся цэнтральны абаронца «Рэала» Антоніа Рудзiгер, які падбег да фотакарэспандэнтаў, забраў у іх пластыкавае крэсла і пачаў ім размахваць, як трафеем.

Такое святкаванне – не проста эмоцыі. Гэтым жэстам Рудзігер падтрымаў свайго сябра і партнёра па абароне Давіда Алабу, які аднаўляецца пасля траўмы і не можа дапамагчы камандзе на полі. Дарэчы, менавіта Алабе Рудзiгер перадаў у выніку крэсла.

Размахванне крэслам – проста пункцік аўстрыйца. Упершыню такое свята ён прадэманстраваў у сакавіку 2022 года, калі «Рэал» прайшоў «ПСЖ» у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Калі журналісты спыталі Алабу, што гэта было, ён адказаў:

-- Гэта добры час, каб час ад часу паспрабаваць новыя рытуалы. Крэсла апынулася побач са мной у патрэбны момант. Я ні пра што не думаў, і нічога такога не ўкладваў, проста рабіў, як падказвалі эмоцыі.

Затым крэсла зʼявілася на святкаванні чэмпіёнства, а таксама пасля пераможнага фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпуля». Цяпер заўзятары «Мадрыда» звязваюць гэты жэст з Давідам.

Фота: Bolavip, Goal.com, X

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты