Усе навіны

Беларуская барчыха Курачкіна ўзяла пуцёўку на АГ-2024

6 красавіка, 19:20

Беларуская барчыха Ірына Курачкіна (57 кг) узяла пуцёўку на АГ-2024.

Ліцэнзіі ў кваліфікацыйным турніры ў Баку атрымалі спартсмены, якія выйшлі ў фінал. Барацьба за золата ці бронзу не прадугледжвалася.

У паўфінале Курачкіна перамагла ўкраінку Аліну Грушыну-Акобію.

Беларускі Ксенія Станкевіч Вераніка Іванова, Ганна Садчанка і Анастасія Зімянкова, якія таксама бралі ўдзел у турніры, не змаглі дабіцца выніку.

Адзначым, што Курачкіна – падпісантка за рэжым і з'яўляецца членам БФСТ «Дынама». Пры гэтым спартсменка з'яўляецца сярэбранай прызёркай АІ-2020.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Па падліках Tribuna.com, барчыха ўзяла адзінаццатую беларускую ліцэнзію на АГ-2024: раней паступілі тры ў плаванні, дзве ў барацьбе, дзве ў скачках на батуце і па адным у акадэмічным веславанні, веласпорце і тхэквандо. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АІ працягваецца.