Усе навіны

Беларуская барчыха Курачкіна: «Рада, што атрымалася заваяваць ліцэнзію на АГ-2024 для Беларусі – усведамленне яшчэ не прыйшло»

8 красавіка, 14:31

Беларуская барчыха і сярэбраная прызёрка АГ-2020 Ірына Курачкіна пракаментавала атрыманне ліцэнзіі для Беларусі на ўдзел у АГ-2024.

Нагадаем, што ў паўфінале кваліфікацыйнага турніру ў Баку барчыха перамагла ўкраінку Аліну Грушыну-Акобію.

Адзначым, што Курачкіна – падпісантка за рэжым і з'яўляецца членам БФСТ «Дынама».

«Дзякуй вялікі за віншаванні. Калі сапраўды, я пакуль яшчэ не разумею, якія ў мяне эмоцыі. Адразу пасля спаборніцтваў паляцелі зваротна. Рада, што атрымалася заваяваць ліцэнзію для краіны. Усведамленне яшчэ не прыйшло, але я думаю, што ўсё добра.

Былі цяжкія баі, насамрэч на маральна-валявых, мне здаецца, я здолела зладзіцца. Цяпер у планах адпачыць пасля гэтага турніру. Потым будзем размаўляць з галоўным і асабістым трэнерам. Размяркоўваць нагрузкі і падрыхтоўку перад Алімпіядай. Натуральна будуць зборы, спарынгі.

Што да ўзроўню нашых спартсменаў, то на мой погляд дадае моладзь. Але і на саміх спаборніцтвах узровень нашмат вышэйшы, чым было раней. Думаю, што канкурэнцыя будзе моцная», – сказала Курачкіна.