Усе навіны

Беларускія спартсмены прымуць удзел у Кубку свету па самба

3 красавіка, 17:06

4 і 5 красавіка ў Ерэване адбудзецца Кубак свету па самба, у якім прымуць удзел, у тым ліку, спартсмены з Беларусі.

Кубак свету – кваліфікацыйны турнір, на якім удзельнікі змогуць набраць свае першыя рэйтынгавыя ачкі за 2024 год.

Для баявых самбістаў Кубак будзе адным з этапаў адбору на Сусветныя гульні, якія пройдуць з 7 па 17 жніўня 2025 года ў горадзе Чэнду (Кітай).

З Беларусі на спаборніцтвы паедуць 14 самбістаў. Пры гэтым упершыню ад Беларусі заяўлена спартсменка на ўдзел у спаборніцтвах па баявым самба.