Усе навіны

Шантаровіч пра адбор весляроў да АГ: «Думаю, будзем побач з прыбіральняй. Я б закрыў гэтую ахінею і не выступаў ні ў якую, але мы ж працуем»

6 траўня, 18:45

Старшы трэнер зборнай Беларусі па байдарцы Уладзімір Шантаровіч паразважаў на тэму ўмоў допуску беларускіх атлетаў на адбор да Алімпіяды-2024.

– Нічога не перафарбоўваем, ніякага белага колеру, нам дазволілі выступаць з нашым інвентаром, але каб ні адной літарачкі там не было. Флаг або любая літара са слова Беларусь павінна быць замуравана і зафарбавана. Калі б сказалі выступаць без свайго інвентара – тады наогул не. Асобна будзем жыць ад усіх, элінга не будзе, мы будзем недзе побач з прыбіральняй, я так думаю.

Два гады доўжыцца гэты здзек, гульня ў палітыку, таму я б закрыў гэтую ахінею і не выступаў бы ні ў якую. Але ў той жа час не павінна прысутнічаць такая катэгарычнасць мыслення, мы ж працуем. Калі сёння будзем канкураваць толькі з Расіяй, можам прачнуцца ў бездані. Лухта поўная, але што зробіш. Колькі гэта будзе працягвацца? Думаю, што хутка яны здадуцца, гэтая Алімпіяда пакажа, наколькі будзе скінуты ціск. Ці яно застаецца, ці скончыцца, – адзначыў Шантаровіч.