Памёр A. Джэй Сімпсан
11 красавіка, 18:51
Все новости

Прамову Зяленскага транслявалі падчас Супербоўла

13 лютага 2023, 09:05

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з прамовай падчас Супербоўла.

«Шануючы хлопцаў з Украінскай лігі амерыканскага футбола, якія абараняюць незалежнасць Украіны на полі бою, звярнуўся да амерыканскага народа на Супербоўле.

Разам абараняем свабоду, разам адстойваем каштоўнасці, разам пераможам. Дзякуй ЗША за веру ў свабоду і за неацэнную падтрымку», – напісаў Зяленскі.

На Супербоўле выказалі падтрымку ўкраінскім гульцам у амерыканскім футболе, якія ваююць супраць РФ.

Раней НФЛ выказала падтрымку Украіне на цырымоніі ўручэння ўзнагарод паводле вынікаў сезона.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.