Усе навіны

Ботнікаў – пра 3-е месца на Еўралізе: «Безумоўна, Альварада на сённяшні дзень – найлепшы»

26 верасня, 17:51

Намеснік старшыні АБФФ Міхаіл Ботнікаў пракаментаваў трэцяе месца зборнай Беларусі па пляжным футболе на Еўралізе.

«Галоўны трэнер мае вялікае значэнне. Мы чуем, як адклікаюцца прадстаўнікі іншых каманд пра нашага трэнера [Нікаласа Альварада] і гульні каманды. Безумоўна, Ніка на сённяшні дзень – найлепшы.

Але, калі б не было такіх гульцоў... З іх самааддачай, упэўненасцю ў сабе, прафесіяналізмам, падрыхтоўкай. І, што немалаважна, яны не спыняюцца, увесь час імкнуцца да большага і ўсё гэта ў сукупнасці дае такі вынік», – заявіў Ботнікаў.