Усе навіны

Зборная Беларусі па пляжным футболе разам з Ботнікывам адправілася на зборы ў Іран

15 студзеня, 17:51

Зборная Беларусі па пляжным футболе адправілася на зборы ў Іранскі горад Бэндэр-Абас для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету-2024.

У рамках збору каманда правядзе тры кантрольныя сустрэчы са зборнай Ірана, якая таксама рыхтуецца да чэмпіянату свету.

Адзначым, што разам з камандай адправіўся намеснік старшыні АБФФ Міхаіл Ботнікаў.