Усе навіны

Кубак лігі клубнага біятлону, мужчыны: Смольскі фінішаваў другім, Лабастаў – трэцім

18 лістапада, 10:16

18 лістапада на Кубку Лігі клубнага біятлону ў Ханты-Мансійску пройдзе мужчынскі мас-старт. У гонцы прымуць удзел беларусы і расіяне.

Заснавальнікамі лігі сталі Рэгіянальны клуб біятлона Маскоўскай вобласці і Беларускі клуб біятлона, асноўная мэта арганізацыі – правядзенне альтэрнатыўных Міжнароднаму саюзу біятланістаў спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Кубак лігі клубнага біятлону

Ханты-Мансійск

Мас-старт

Мужчыны

Пачатак - 9:30

1. Карым Халілі (Расія) – 38.52,7 (0)

2. Антон Смольскі (Беларусь) – 1,1 (1)

3. Мікіта Лабастаў (Беларусь) – 30,4 (1)...

10. Дзмітрый Лазоўскі (Беларусь) – 40:06,1 (3)

11. Максім Варабей (Беларусь) – 40:07.4 (1)...