Усе навіны

Дзмітрый Лазоўскі: «Крыўдна будзе прапусціць Алімпіяду. Адчуваю сябе абмежаваным»

7 траўня, 17:44

Біятланіст зборнай Беларусі Дзмітрый Лазоўскі падзяліўся меркаваннем аб патэнцыйным нядопуску да Алімпійскіх гульняў.

– Не крыўдна будзе маладому і моцнаму спартсмену прапускаць Алімпіяду?

– Паклаўшы руку на сэрца, скажу, што крыўдна. Калі ты знаходзішся ў росквіце сіл і адчуваеш, што можаш змагацца за высокія месцы, а, разам з гэтым, – за нейкія рэгаліі і прызавыя, але цябе туды не пускаюць, адчуваеш сябе абмежаваным.

Добра, што ў нас ёсць хоць нейкія спаборніцтвы, на якіх мы можам рэалізоўвацца і дабівацца пэўных вынікаў.

– Мары аб Алімпіядзе яшчэ цепліцца ці ўжо даўно няма?

– Фармальна біятланісты будуць выступаць не ў Мілане, а ў Антэрсельве. Канешне, хочацца туды паехаць, ёсць вялікае жаданне выступаць на Алімпійскіх гульнях. Але, зноў-такі, чыста ад майго жадання ці жадання ўсёй нашай зборнай мала што залежыць.

Мы можам толькі назіраць, як будзе складацца сiтуацыя. Калі яна пойдзе па самым негатыўным сцэнары, для нас у Беларусі і Расіі відавочна прыдумаюць нешта альтэрнатыўнае. І гэта таксама будзе праведзена на самым высокім узроўні.

Узяць хоць бы Спартакіяду ў Залатавусце. Якая там была атмасфера! І гэта пры тым, што ў нас гэтыя спаборніцтвы прайшлі, можна сказаць, няпланава. Беларусы ў апошні вагон ускочылі. Але калі мы туды прыехалі, адразу стаў зразумелы ўзровень, маштаб. Арганізатары імкнуліся максімальна стварыць святочную, зараджаную атмасферу. Гэта было вельмі цікава.

Пасля Спартакіяды ў мяне нават няма сумневаў, што пры самым цяжкім для нас рашэнні са боку МАК, замяшчаць Алімпійскія гульні ў нас будуць не меней маштабнымі стартамі. Яны будуць праведзены на добрым узроўні і могуць стаць нармальнай альтэрнатывай ужо звыклым стартам.

Я часта задумляўся аб тым, што існуюць жа ў байцоўскай лізе куча розных турніраў тыпу UFC, Bellator і іншых. Па сутнасці, на дадзены момант, у нас можа быць створана нейкая свая СНД-ліга (называць можна як заўгодна). Гэта і не дрэнна, і не добра, такая ў нас сітуацыя. І ў дадзенай сітуацыі трэба развівацца канкрэтна ў гэтым напрамку, – сказаў Лазоўскі.