Усе навіны

Вірэр працягне кар'еру да Алімпіяды-2026

8 траўня, 18:40

Італьянская біятланістка Даратэя Вірэр падзялілася планамі наконт сваёй кар'еры.

«Было б прыкра скончыць частку свайго жыцця такім чынам, не здолеўшы выкласціся на 100%, і я хачу працягнуць кар'еру да Алімпіяды-2026 у Мілане.

Гэта быў нялёгкі выбар, таму што давядзецца пайсці на шмат ахвяр, але я ўжо запланавала свае трэніроўкі і сёння прыступіла да працы са сваёй трэніровачнай групай і людзьмі, якім давяраю», – сказала Вірэр.

На рахунку 34-гадовай біятланісткі 3 бронзавыя ўзнагароды Алімпійскіх гульняў, на ЧС яна атрымала 4 золаты, 5 сярэбраных узнагарод і 3 бронзавыя.

Біятлонныя спаборніцтвы на Алімпіядзе-2026 пройдуць у Антхольцы.