Усе навіны

Чатырохмесячнага сына Смольскіх уключылі ў персанал зборнай Беларусі на спартакіядзе ў Расіі

8 лютага, 18:33

Беларуская біятланістка Дзінара Смольская выклала ў сваім Instagram фота з бэйджамі членаў сям'і на ўсерасійскай спаракіядзе. На іх Дзінара і Антон Смольскія падпісаны як спартсмены, а чатырохмесячны сын біятланістаў Сафрон мае свой асабісты афіцыйны бэйдж з подпісам «Персанал каманды».

Усерасійская спартакіяда пройдзе з 10 па 18 лютага. На яе былі дапушчаныя і беларускія біятланісты (5 мужчын і 5 жанчын). Дзінара Смольская, магчыма, выступіць на спартакіядзе пасля працяглага перапынку, звязанага з аднаўленнем пасля родаў.