Усе навіны

Рыжанкоў пра 3-е месца жаночай зборнай Беларусі на спартакіядзе ў Расіі: «Дзяўчынкі стварылі маленькі цуд»

17 лютага, 14:25

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў пракаментаваў трэцяе месца жаночай зборнай у эстафеце на спартакіядзе ў Расіі.

– Дзяўчынкі стварылі, можна сказаць, маленькі цуд. У тым ліку і Аня Сола. Нарэшце яна паказала тое, што ўмее рабіць лепш за ўсё: бегчы і страляць. Нейкая бязладзіца перашкодзіла ёй выявіць свае найлепшыя якасці ў індывідуальных гонках, але сёння ўсё гэта яна зрабіла на першым этапе.

Аня зрабіла добры задзел, што паслужыла для астатніх дзяўчынак добрай дапамогай. Усё выдатна адпрацавалі на рубяжах. Невялікая замінка здарылася ў Дашы Кудаевай на стойцы, але, тым не менш, трэцяе месца – гэта вельмі выдатна, – сказаў Рыжанкоў.