Усе навіны

Функцыянер СБР Пак: «Мы без дазволу міністэрства спорту дапусцілі беларусаў на Кубак і чэмпіянат Расіі»

5 красавіка, 16:24

Выканаўчы дырэктар Саюза біятланістаў Расіі Аляксандр Пак расказаў аб нюансах выступлення зборнай Беларусі на чэмпіянаце Расіі.

– Калі нас з беларусамі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў, мы прынялі рашэнне пра стварэнне Кубка Садружнасці, дзе спаборнічаюць зборная Расіі і зборная Беларусі.

Стварылі не таму, што іх адхілілі таксама, а таму што гэта блізкая нам краіна, таму што ў нас адна бяда, таму што ў іх цікавыя спартоўцы, таму што ўсім патрэбная канкурэнцыя – усё. Потым, калі мы без дазволу міністэрства спорту дапусцілі беларусаў на Кубак і чэмпіянат Расіі, мы зрабілі гэта на свой страх і рызыку і зрабілі падвойны залік.

Давайце ўявім, што ў КХЛ тэарэтычна кітайская каманда выйграе рэгулярны чэмпіянат, яны хіба стануць чэмпіёнамі Расіі і будзе гуляцца гімн Кітая? Не. Першай у табліцы стане расійская каманда і будзе граць гімн Расіі.

Калі міністэрства спорту зменіць наш рэгламент, то мы будзем толькі рады. Але думаю, што гэта не прэрагатыва Мінспорту, а рашэнне яшчэ вышэйшае, – сказаў Пак.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.