Усе навіны

Раман Ялётнаў: «Не стаў кагосьці вінаваціць – уключаюць ці не гімн Беларусі. Мы падладжваемся пад правілы»

5 красавіка, 17:36

Беларускі біятланіст Раман Ялётнаў падзяліўся меркаваннем аб адсутнасці дзяржгімна Беларусі на расійскіх спаборніцтвах з удзелам беларускіх спартсменаў.

– Я б не стаў кагосьці абвінавачваць наконт таго, уключаюць ці не ўключаюць беларускі гімн, таму што мы прыязджаем і ў кожнага свае правілы, і мы падладжваемся пад гэтыя правілы.

Вядома, прыемна, калі твой гімн уключаюць, але, калі такія правілы, значыць, нічога пакуль зрабіць не можам. Але, бачыце, ужо нейкія рухі пайшлі, пачалі ўключаць.

Мы, вядома, меркаваць не можам, што так дрэнна ці так добра. Наша галоўная задача – выступаць, паказваць узровень, а гэта ўжо так, крышку другарадна. Але ўсё роўна прыемна, калі гучыць, – сказаў Ялётнаў.