Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Ураджэнец Чарнігава зрабіў карʼеру ў Беларусі. Маўчаў і пасля выбараў, і калі пачалася вайна, а цяпер пачаў працаваць у Расіі

Ураджэнец Чарнігава зрабіў карʼеру ў Беларусі. Маўчаў і пасля выбараў, і калі пачалася вайна, а цяпер пачаў працаваць у Расіі

Ягоная мама падрыхтавала для Украіны алімпійскага чэмпіёна, дом якога разбурылі расіяне.

Аўтар — KentYara98
26 снежня, 12:10
Ураджэнец Чарнігава зрабіў карʼеру ў Беларусі. Маўчаў і пасля выбараў, і калі пачалася вайна, а цяпер пачаў працаваць у Расіі

19 снежня «Трыбуне» стала вядома, што Расціслаў Вяргун прызначаны галоўным трэнерам «Уралмаша» з Екацярынбургу. Вяргун – той самы трэнер, які мае за плячыма вельмі сумны багаж разам з «Цмокамі».

Праз пару дзён пасля гэтай навіны «Уралмаш» правёў матч у Лізе ВТБ – разгромна саступіў «Лакаматыву-Кубані» 73:98. Але здзіўляла не параза, а тое, якую метамарфозу перажыў трэнер. Быў з фрызурай і ў акулярах, а стаў лысым і без валасінкі на галаве. Якое адшукаеце падабенства?

Насамрэч у матчы супраць «Лакаматыва» на чале «Уралмашу» ўсё яшчэ быў часовы галоўны трэнер Вадзім Філатаў. Але нават каментатар лігі не адчуў падвоху і не разгледзеў падмены. У адным з эпізодаў амерыканец Перкінс Джош уступіў у сварку са сваім трэнерам. Голас за кадрам удакладніў, што з Расціславам Вергуном.

Як выявілася, каб дабрацца да клуба пасля прызначэння, трэнеру спатрэбілася пяць дзён. Толькі 23 снежня сайт «Уралмаша» паведаміў аб прыездзе Вергуна. Так што непасрэдна ля пляцоўкі з новай камандай ён зʼявіўся толькі 25 снежня на ўжо хатнім для сябе матчы супраць «Пармы» з Пермі.

Дэбют для трэнера атрымаўся пераможным – ягоная каманда была мацнейшая 81:75. Да таго з «Мінскам» у бягучым сезоне Вяргун прайграў 16 матчаў з 16. «Уралмаш» ідзе 8-м, тады як беларускі калектыў – 14-ы з 14 (ну а як інакш пры 19 паразах).

Нарэшце рэзюмэ тройчы найлепшага мужчынскага трэнера Беларусі дакладна папоўнілася расійскім клубам. Пры гэтым нарадзіўся Вяргун ва ўкраінскім Чарнігаве. Там ягоная маці, былая баскетбалістка кіеўскага «Дынама», працавала дзіцячым трэнерам. У сваіх старых інтэрвʼю Вяргун неаднаразова згадваў, што менавіта маці Ала Георгіеўна заўважыла таленавітага хлопчыка Сашу Волкава, з якім пачала займацца. Потым Волкаў стаў алімпійскім чэмпіёнам і пагуляў у НБА. А яшчэ ён – адзін з тых украінцаў, чый дом у Чарнігаве разбурылі абстрэлы расійскага войска. 57-гадовы былы прэзідэнт Федэрацыі баскетбола Украіны нават сыходзіў у тэрытарыяльную абарону горада.

Баі за Чарнігаў цягнуліся ад самага ўварвання пуцінскіх войскаў ва Украіну 22 лютага 2022-га да 4 красавіка таго ж года. У нейкі момант населены пункт лічыўся аточаным, але ў выніку ўкраінцам удалося адбіцца, і расіяне адвялі войска.

Але на тэму вайны Вяргун публічна не выказвваецца. Пры гэтым Украіна была яму домам першыя шэсць гадоў жыцця.

У партнёрах «Уралмаша» значыцца не толькі адміністрацыя гораду, але і рэгіянальнае аддзяленне тэлеканалу «Расія» – асноўнага прапагандысцкага рэсурсу, які заахвочвае расіян да ўдзелу ў вайне.

Гэтак жа коўч не рэагаваў на паслявыбарную сітуацыю ў Беларусі. Напрыклад, не выказваўся, калі лукашысты затрымалі адну з найлепшых баскетбалістак Беларусі Алену Леўчанку. Пры гэтым варта зазначыць, што і спартыўны ліст у падтрымку дыктатуры Вяргун таксама не падпісаў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты