Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/😍 Топавы перфоманс фанаў «Црвены», дзе гуляюць экс-барысаўцы Іваніч і Мілунавіч: карціна Ван Гога проста на трыбунах матчу ЛЧ!
Фота

😍 Топавы перфоманс фанаў «Црвены», дзе гуляюць экс-барысаўцы Іваніч і Мілунавіч: карціна Ван Гога проста на трыбунах матчу ЛЧ!

Сапраўднае мастацтва.

Аўтар — Alex Zagorski
6 кастрычніка, 04:23
😍 Топавы перфоманс фанаў «Црвены», дзе гуляюць экс-барысаўцы Іваніч і Мілунавіч: карціна Ван Гога проста на трыбунах матчу ЛЧ!

У сераду 4 кастрычніка «Црвена Звезда» ў 2-м туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў прымала на сваім полі швейцарскі «Янг Бойз». Сустрэча скончылася ўнічыю (2:2), а таксама запомнілася фантастычным перфомансаў фанатаў сербскай каманды.

Напачатку матчу прайшла акцыя «Гэта ноч адважных, гэта ноч храбрых!», якая закранула ўвесь стадыён «Райка Міціч». Цэнтральным элементам перфоманса стала адна з самых вядомых карцін Вінцэнта Ван Гога «Зорная ноч».

Нагадаем, што ў складзе «Црвены» гуляюць два былых футбалісты БАТЭ – паўабаронца Мірка Іваніч і абаронца Няманя Мілунавіч. Іваніч адгуляў увесь матч супраць «Янг Бойз» і зарабіў жоўтую картку, а Мілунавіч застаўся ў запасе. Таксама нагадаем, што ў 1-м туры ЛЧ у матчы супраць «Ман Сіці» (1:3) Мірка Іваніч адзначыўся крутой галявой перадачай.

Пасля двух тураў групавога этапу «Црвена Звезда» ідзе апошняй у сваёй групе, але варта адзначыць, што з «Янг Бойз» у сербаў абсалютна аднолькавыя паказнікі – па аднаму набранаму пункту з розніцай мячоў 3:5.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты