Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Канфуз моладзі з Фарэрамі мала каго здзівіў, але ў сацсетках хапала агню: заатэхнікі і артылерысты, грошы з Расіі, вяртанне Кандрацьева і крыху пазітыву

Канфуз моладзі з Фарэрамі мала каго здзівіў, але ў сацсетках хапала агню: заатэхнікі і артылерысты, грошы з Расіі, вяртанне Кандрацьева і крыху пазітыву

Сабралі найлепшае.

Аўтар — Alex Zagorski
8 верасня, 03:16
Канфуз моладзі з Фарэрамі мала каго здзівіў, але ў сацсетках хапала агню: заатэхнікі і артылерысты, грошы з Расіі, вяртанне Кандрацьева і крыху пазітыву

7 верасня адбыўся чарговы акт развіцця беларускага футбола пад патранажам рэжыму Лукашэшкі: у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы пасля нічыіх з Андорай (0:0, 1:1) і Грэцыяй (1:1) моладзевая зборная Беларусі ў армянскім Ерэване праводзіла матч супраць Фарэрскіх астравоў. На 60-й хвіліне сустрэчы падапечныя Сяргея Ясінскага «гарэлі» 0:3 і камбэку не здарылася – галы Глеба Роўды на 73-й і Глеба Якушэвіча на 93-й хвіліне не ўратавалі ад ганебнай паразы (на Фарэрах, калі што, жыве менш за 50 тысяч чалавек).

Здаецца, моладзь пакрысе замахваецца на антырэкорд асноўнай зборнай краіны: каманда U21 не ведае перамог у шасці афіцыйных матчах запар з чэрвеня 2022 года – для паўтарэння антырэкорду Кандрацьева трэба аканфузіцца яшчэ 10 разоў. Складана, але магчыма. І карыстальнікі сацсетках такую магчымасць цалкам дапускаюць, бо ў розных Telgram-каналаў няўдачы з астраўлянамі не вельмі здзівіліся. Напэўна, чыталі нашыя артыкулы пра «КІ Клаксвік», які сенсацыйна выйшаў у групу Лігі канферэнцый.

Так, ганьба ёсць ганьба, але рэакцыя грамадства збольшага іранічная:

Падпісчыкі Мікалая Хадасевіча ацанілі гульню як цыркавую:

Давайце паглядзім, у чым, на думку карыстальнікаў Telegram, прычыны паразы ад фарэрцаў – прывядзем варыянты з аргументацыяй:

Заатэхнікі і артылерысты ў футбольнай уладзе, грошы ад расіян ці кумаўство – якая версія падаецца вам найбольш слушнай? Калі што, можаце прывесці свае аргументы ў каментарах, а мы тым часам не стаім на месцы. Інсайдэр з Telegram-канала «Ухо» адразу задаў пытанне сваім падпісчыкам: ці не час Ясінскаму сысці ў адстаўку і хто можа яго замяніць? У каментарах адразу прыгадалі мэтра:

Ну і канешне, куды без пазітыву!

Іншыя пасты блога

Усе пасты