Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/БАТЭ не парадаваў медалямі фана з сур'ёзным дыягназам (прыехаў з Пінску ажно ў Салігорск). Затое шчыра падзякаваў у сацсетках

БАТЭ не парадаваў медалямі фана з сур'ёзным дыягназам (прыехаў з Пінску ажно ў Салігорск). Затое шчыра падзякаваў у сацсетках

Ганяе за клуб, нягледзячы ні на што.

Аўтар — KentYara98
4 снежня, 03:19
БАТЭ не парадаваў медалямі фана з сур'ёзным дыягназам (прыехаў з Пінску ажно ў Салігорск). Затое шчыра падзякаваў у сацсетках

БАТЭ, які ў гэтым сезоне застаўся без медалёў, кранальна падзякаваў аднаму са сваіх адданых заўзятараў. Пост з цёплымі словамі на адрас асаблівага хлопца размясцілі ў клубных сацсетках. Там расказалі, што маладога чалавека клічуць Арцём Лаўрэнка. Ён жыве ў Пінску, але, нягледзячы на адлегласць (гэта каля 400 км і прыкладна пяць гадзін на машыне), стараецца наведваць матчы любімай каманды, хаця для яго гэта вельмі няпроста. Справа ў тым, што дыягназ – дзіцячы цэрэбральны параліч – моцна ўскладняе такія падарожжы.

Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, Арцём Лаўрэнка дабраўся да матча ў Салігорску: сустрэў клубны аўтобус, а пасля гульні сфатаграфаваўся і паразмаўляў з футбалістамі.

Таксама хлопец падзякаваў БАТЭ і тым, хто дапамагае яму наведваць матчы каманды. Гэтыя словы з'явіліся ў клубных сацсетках:

«Я ўдзячны ўсім неабыякавым людзям! У гэтым сезоне вы аказалі мне вялікую дапамогу і падтрымку! Вялікі дзякуй камандзе і асабліва Аляксандру Гутару за падарунак, пра які я так даўно марыў, – у 2008-м гульня тады яшчэ маладога Сашы ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў вельмі мяне кранула! Спадзяюся на лепшы вынік у наступным годзе! Да перамогі – разам!»

Клуб у адказ таксама падзякаваў адданаму заўзятару і пажадаў здароўя і сіл і яму, і ягонай маці.

Іншыя пасты блога

Усе пасты