Tribuna/Футбол/Блогі/Нафтан северный/❌ Услед за «Энергетыкам» з Кубку вылецеў «Нафтан» – «Ніва» з Д2 разнесла абарону навапалачан у стылі «Барселоны»
Відэа

❌ Услед за «Энергетыкам» з Кубку вылецеў «Нафтан» – «Ніва» з Д2 разнесла абарону навапалачан у стылі «Барселоны»

У падначаленых Рыбака толькі 1 перамога ў 10 матчах.

Аўтар — Alex Zagorski
22 ліпеня, 17:27
❌ Услед за «Энергетыкам» з Кубку вылецеў «Нафтан» – «Ніва» з Д2 разнесла абарону навапалачан у стылі «Барселоны»

22 ліпеня ў матчы 1/16 Кубку Беларусі «Нафтан» з вышэйшай лігі на выездзе саступіў «Ніве» з Доўбізна, якая выступае ў Д2 – 2:3. Наваполацкая каманда стала другім прадстаўніком элітнага дывізіёна, які вылецеў на гэтай стадыіі турніру: учора «Энергетык-БДУ» саступіў «Віцебску».

Перамогу першалігавай «Нівы» нельга назваць выпадковасцю – «Нафтан» выйшаў на матч футбалістамі асноўнага складу. Тым не менш, гаспадароў гэта не напужала.

На 28-й хвіліне гульні клуб з Доўбізна выйшаў наперад пасля прыгожага голу паўабаронцы Дзмітрыя Федарцова (клікайце на фота ніжэй каб глядзець гол).

Праз 11 хвілін лік зраўняў форвард «Нафтана» Андрэй Панюкоў, якога падчас розыгрышу штрафнога абаронцы «Нівы» пакінулі без ўвагі (клікайце на фота ніжэй каб глядзець гол).

Зноў наперад гаспадары выйшлі на 73 хвіліне сустрэчы, пасля прыгожай камбінацыі аля гвардыёлаўская «Барселона», якую завяршыў усё той жа Федарцоў (клікайце на фота ніжэй каб глядзець гол).

А яшчэ праз тры хвіліны паўабаронца «Нівы» Уладзіслаў Сугак дабіў «Нафтан» – зноў паўдзельнічаў Федарцоў, які збег ад абаронцаў навапалачан і накіраваў мяч у дальні кут брамы, удар адбіў Аляксей Казлоў, але на дабіванні першым быў Сугак (клікайце на фота ніжэй каб глядзець гол).

Яшчэ адзін гол Панюкова, які той аформіў на 83-й хвіліне, навапалачан не ўратаваў (клікайце на фота ніжэй каб глядзець гол).

У апошніх 10 матчах «Нафтан» перамог толькі аднойчы (тая самая сенсацыя ў матчы з БАТЭ), у астатніх матчах былі паразы. Агулам у сезоне «Нафтан» у 15 матчах атрымаў 2 перамогі і 2 нічыі пры 11 паражэннях – вельмі сумная статыстыка.

Іншыя пасты блога

Красота на «Атланте»
9 верасня 2014, 23:13
Усе пасты