Tribuna/Тэніс/Блогі/Матчбол/Сабаленка зноў супрацоўнічае з кампаніяй, якая зарабляе на модзе на ЗЛЖ. Заяўляюць аб этычнасці вытворчасці, але не хвалююцца аб іміджы сваіх амбасадараў

Сабаленка зноў супрацоўнічае з кампаніяй, якая зарабляе на модзе на ЗЛЖ. Заяўляюць аб этычнасці вытворчасці, але не хвалююцца аб іміджы сваіх амбасадараў

Яе галоўная канкурэнтка тым часам пачала супрацоўніцтва з брэндам, вядомым па ўсім свеце.

Блог — Матчбол
Аўтар — KentYara98
13 студзеня, 18:23
Сабаленка зноў супрацоўнічае з кампаніяй, якая зарабляе на модзе на ЗЛЖ. Заяўляюць аб этычнасці вытворчасці, але не хвалююцца аб іміджы сваіх амбасадараў

Арына Сабаленка на днях анансавала новае рэкламнае супрацоўніцтва – прарэжымная спартсменка падпісала двухгадовы кантракт з кампаніяй Oakberry. Вось як гэта прадставіла сама Арына:

«Я так рада нарэшце падзяліцца з вамі тым, што далучылася да сям'і @oakberryusa! Іх боулы і смузи арганічныя, багатыя антыаксідантамі, смачныя і зʼяўляюцца ідэальным дадаткам да маёй штодзённай руціны. Сачыце за навінамі, таму што наперадзе яшчэ шмат цікавага!» – Напісала спартсменка ў сваім інстаграм.

Заснаваная ў 2016-м годзе ў Бразіліі кампанія Oakberr спецыялізуецца на «суперфудах» – нібыта карыснай альтэрнатыве так званаму фастфуду. Ключавым кампанентам прадуктаў Oakberry зʼяўляецца ягада ассаі – плод драўнянай расліны, распаўсюджанай у Бразіліі. Кампанія нават пазіцыянуе сябе як асаі брэнд нумар 1 у свеце.

Як запэўніваюць на амерыканскім сайце кампаніі асаі ад Oakberry – гэта «веганская, 100% натуральная і арганічная сыравіна з высокім утрыманнем антыаксідантаў, без глютена, малочных прадуктаў і транс-тлушчаў».

Адзін з фундатараў Георгіяс Франгуліс у інтэрвʼю бразільскаму Forbes распавядаў, што яны таксама сочаць за этычнасцю сваёй вытворчасці, напрыклад, што працэс збору ўраджаю ажыццяўляецца правільна і ў ім не выкарыстоўваецца дзіцячая праца. Акрамя таго, яны не высякаюць дрэвы, каб выкарыстоўваць сарцавіну, якую таксама можна есці, а збіраюць толькі ягады. Дзіўна, што чалавек, якога так клапоціць пытанне этычнасці вытворчасці, не надае значэння іміджу пасла свайго брэнда.

На сённяшні дзень кампаніі прадстаўлена ў 35 краінах свету, і мае амаль 700 гандлёвых кропак, большасць з якіх адкрыты па франшызе. Самае шырокае прадстаўніцтва – усё ў той жа Бразіліі, больш за 400 кропак, але ёсць Oakberry і ў Еўропе. Найбліжэйшыя для беларусаў – у Варшаве. Кошт за адзін боул у залежнасці ад памеру варʼіруецца ад 24 да 37 злотых (ад 6 да 9 даляраў).

Сабаленка – не адзіны спартыўны амбасадар брэнда, кампанія таксама супрацоўнічае з гоначнай камандай Формулы 1 Haas. Лога брэнда можна разгледзець на крылах іх балідаў.

Oakberry не першая кампанія, якая будуе бізнэс на карысных уласцівасцях ягады асаі. У канцы 10-х у ЗША па такім жа шляхі пайшла кампанія MonaVie. Кампанія прадавала прадукт, які можа вылечыць спажыўца амаль ад усіх хвароб, што, вядома, не адпавядала рэчаіснасці. На іх падавала ў суд тэлезорка Опра Вінфры, чыё імя выкарыстоўвалі ў рэкламных мэтах, як быццам бы яна раіць прадукты вытворцы. Мабыць тады СЕА кампаніі не здагадваліся, што можна проста заплаціць тым, хто пагадзіцца на рэкламу.

Для прарэжымнай тэнісісткі гэта не першае рэкламнае супрацоўніцтва з кампаніяй, якая спрабуе гуляць на модзе на ЗЛЖ. Увосень 2023-га ў яе інстаграме зʼявілася рэклама «прыабетычнай» газіроўкі з нізкім утрыманнем цукру і даданнем клятчаткі. На сайце вытворцы паказана, што іх газіроўка – гэта «гэта першы клінічна пацверджаны напой для здароўя страўніку, які адказвае рэальным смакавым перавагам спажыўцоў і ўяўляе сабой смачны тонік, які паляпшае мікрабіем і метабалічнае здароўе».

Пры гэтым ні Oakberry, ні кампанія, якая вырабляе газіроўку не даюць на сваіх сайтах ніякіх навукова абгрунтаваных доказаў карысці іх прадуктаў.

Пакуль Сабаленка падпісвае кантракты з кампаніямі, да якіх ёсць пытанні, яе галоўная канкурэнтка па туру Іга Свёнтак становіцца амбасадорам брэнда з сусветным імем. На гэтым тыдні полька абʼявіла аб супрацоўніцтве з Lego.

Магчыма, імідж усё ж мае значэнне.

Іншыя пасты блога

Усе пасты