Усе навіны

Адзін з клубаў па-за «вялікай шасцёркай» АПЛ вітае абвінавачванні супраць «Манчэстэр Сіці»

7 лютага 2023, 10:17

Адзін з клубаў па-за «вялікай шасцёркай» АПЛ вітае абвінавачанні, выстаўленыя супраць «Манчэстэр Сіці» з-за парушэння клубам правілаў фінансавага фэйр-плэю, паведамляе City Xtra са спасылкай на The Telegraph.

«Не будзем лабіраваць (выключэнне клуба з АПЛ – заўв.), але калі яны вінаватыя – сапраўды не будзем супраць гэтага», – сказаў на правах ананімнасці выданню адзін з кіраўнікоў клуба.

Нагадаем, што «Манчэстэр Сіці» можа быць выключаны з АПЛ, калі будуць даказаныя ўсе парушэнні правілаў фінансавага фэйр-плэю, у якіх клуб абвінаваціла ліга.

АПЛ апублікавала афіцыйную заяву, у якой пералічыла больш за 100 патэнцыйных парушэнняў «гараджан» у перыяд з сезона 2009/10 да 2017/18.

Яны датычацца фінансавых справаздач і даходаў каманды. Расследаванне працягвалася 4 гады.

Сярод магчымых санкцый таксама ёсць зняцце ачкоў.