Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Банэ проста не гатовы. Футбалісты, якія чакаюць рашэння па нейкай камісіі – гэта былі б варыяцыі для Альшэўскага»

17 красавіка 2023, 10:59
1

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім You-tube-канале Hodasevich-LIVE пракаментаваў гульню сенегальскага абаронцы БАТЭ Сіды Банэ.

«Калі глядзіш на Банэ ў цэнтры абароны БАТЭ... Я не буду стамляцца гэта паўтараць. Я бачу, што там мог гуляць Бардачоў. Я бачу, што калі б маглі гуляць Бяссмертны і Нячаеў, то гэта магла б быць тройка цэнтральных абаронцаў.

Гэта былі б варыяцыі для Кірылы Альшэўскага, а так – Банэ. Банэ, які проста не гатовы. Які дае гэтую свечку. Гэта, вядома, дзікі прабел у абароне ў БАТЭ. Гэта не нармальна. Тое, што гэта не нармальна давайце прагаворым.

І Драгун, які адсутнічае. І вось гэтыя ўсе футбалісты, якія адсутнічаюць, не могуць згуляць супраць мінскага «Дынама» і ўвогуле не пачынаюць чэмпіянат і чакаюць рашэння па нейкай камісіі. Камісія, мусіць, адбудзецца пасля першага круга. Можа, улетку. У мяне такое ўражанне», – сказаў Хадасевіч.