Усе навіны

Матч 11-га тура ЧБ «Белшына» – «Гомель» пройдзе на стадыёне «Цэнтральны»

1 чэрвеня 2023, 19:37

Матч 11-га тура вышэйшай лігі «Белшына» – «Гомель» пройдзе на хатняй арэне «рысяў».

Прычына пераносу паядынку на стадыён «Цэнтральны» не ўдакладняецца.

Першапачаткова матч павінен быў прайсці ў бабруйску на стадыёне «Спартак» у суботу, 3 чэрвеня, у 15:00.

Дата і час пачатку матча пасля змены месца правядзення засталіся ранейшымі.