Усе навіны

Нячаеў і Бяссмертны згулялі за БАТЭ ў таварыскім матчы з дзяржынскім «Арсеналам»

11 чэрвеня 2023, 15:20
1

11 чэрвеня БАТЭ абыграў дзяржынскі «Арсенал» у таварыскім матчы (3:1).

У складзе БАТЭ згулялі Даніла Нячаеў і Дзмітрый Бяссмертны, якія трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорту» Лукашэнку. Бяссмертны адзначыўся другім голам матчу.

Нагадаем, што ў «чорны спіс» «Мінспорту» ўвайшлі каля 50 футбалістаў, якім забаронена працаваць у Беларусі. Спіс складзены на падставе відэа супраць гвалту, якое беларускія футбалісты выпусцілі пасля выбараў-2020.