Усе навіны

З сайта БАТЭ зніклі профілі Бяссмертнага, Бардачова, Нячаева, Шчарбіцкага і Драгуна, раней футбалісты патрапілі ў «чорны спіс» «Мінспорта»

8 траўня, 20:14
6

З афіцыйнага сайта БАТЭ з раздзела «Асноўны склад» зніклі профілі гульцоў, якія раней трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорта».

Сярод іх Станіслаў Драгун, Даніла Нячаеў, Дзмітрый Бяссмертны, Дзяніс Шчарбіцкі і Максім Бардачоў.

Нагадаем, што ў «чорны спіс» «Мінспорта» ўвайшлі 50 футбалістаў, якім забаронена працаваць у Беларусі. Спіс складзены на падставе відэа супраць гвалту, якое беларускія футбалісты выпусцілі пасля выбараў-2020.

Паказаць яшчэ 6