Усе навіны

Паўабаронца «Славіі» Полаз: «Відаць, што «Слуцк» быў матываваны»

5 траўня, 21:44

Паўабаронца «Славіі» Уладзіслаў Полаз даў ацэнку паразе сваёй каманды ад «Слуцка» (0:1).

«Цяжкая гульня, як мы і чакалі. Відаць, што супернік быў матываваны. Для іх гэта быў даволі важны матч, і гэта мы выдатна разумелі і ведалі, што не будзе проста. Свае моманты не забіўшы, прапусцілі даволі дурны, непатрэбны гол. Далей, на жаль, не змаглі даціснуць суперніка», – сказаў Полаз.