Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Нёман» лепш за «Іслач» гуляў у фінале Кубка Беларусі»

25 траўня, 23:37

Галоўны трэнер «Нёманa» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб фінале Кубка Беларусі супраць «Іслачы» (2:0).

– У «Іслачы» быў адзін момант: выхад сам-насам Міраса Кобеева. За кошт чаго так лімітавалі суперніка?

– Мы разабралі не вельмі ўдалую гульню з імі ў першым крузе і выправілі памылкі. У нас больш майстравая каманда, мы лепш гулялі. Разабралі моманты, «Іслач» гуляе ў контратаку, мы выключылі непатрэбныя страты мяча і пазбавілі суперніка прасторы ў вольных зонах, куды мог уцячы Шасцюк.

– Кухарчык замяняў Алыкулава і прыняў удзел у двух галявых атаках. Наколькі ім задаволены?

– Кухарчык – добры гулец, яму трэба проста адаптавацца. Я ў яго веру, верыць у яго і каманда. Усё пойдзе сваёй чаргой, ён будзе гуляць у складзе.

– Якія планы на вечар?

– Трэба рыхтавацца да Брэсту. Вядома ж, адзначым з хлопцамі перамогу ў Кубку і будзем рыхтавацца да чэмпіянату, – сказаў Кавалевіч.