Усе навіны

Камісія АБФФ дапусціла стадыён «Белшыны», які раней банілі праз праблемы з газонам («Прэсбол»)

23 чэрвеня, 10:24
1

Як паведамляе «Прессбол», матч «Белшыны» і «Мінска» пройдзе на бабруйскім стадыёне «Спартак». Камісія АБФФ праверыла газон на стадыёне і дазволіла «Белшыне» прымаць на ім матч.

Раней АБФФ пераносіла матч «Белшыны» і «Гомеля» ў сувязі з якасцю газона на «Спартаку». Матч 11-га тура паміж камандамі прайшоў у Гомелі, у другім крузе каманды сустрэнуцца ў Бабруйску.