Усе навіны

Матч «Белшына» – «Гомель» быў перанесены з-за якасці поля на «Спартаку» (pressball.by)

1 чэрвеня, 21:26

Сёння, 1 чэрвеня, інспекцыя АБФФ ацаніла якасць поля бабруйскага стадыёна «Спартак».

Па выніках праверкі, федэрацыя прыняла рашэнне перанесці гульню 11-га тура чэмпіянату Беларусі паміж «Белшынай» і «Гомелем» на хатнюю арэну «рысяў» – стадыён «Цэнтральны».

Паядынак другога круга паміж гэтымі ж камандамі пройдзе ў Бабруйску на стадыёне «Белшыны».