Усе навіны

Антатоль Юрэвіч: «Лохі з мiнскага «Дынама» не зразумелі, што Вяргейчык цягне «Шахцёр» і ціхенька БАТЭ, а Кавальчук нічога не цямiць»

5 ліпеня, 08:16
4

У рэжымным судзе па Маскоўскiм раёне Мінска працягваецца «працэс» над экс-спартыўным дырэктарам «Шахцёра» Уладзімірам Нідэргаусам.

Нідэргаус абвінавачваецца ў подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў.

Падчас чарговага паседжання, якое прайшло 4 ліпеня, была прадстаўленая тэлефонная размова Анатоля Юрэвіча. Кіраўнўк праекта «Энергетыка-БДУ» гутарыў з Арцёмам Радзьковым 30 лістапада 2022 года.

– Разумееш, калі б «Шахта» гэтая… Ёсць там такі – Валодзя Нідэргаус. Апошнія шэсць тураў [ЧБ-2022] – ён уключыў усё, што можна і нельга. Яны б у жыцці не сталі чэмпіёнамі. І ён бачыў гэта.

Я вось смяяўся з чаго: усе расказваюць, што федэрацыя цягне [мiнскае] «Дынама». Не. Федэрацыя цягне праз суддзяў два клубы – «Шахцёр» і БАТЭ, калі ўважліва паглядзець. Памятаеш, быў матч? У вароты мінскага «Дынама» паставілі пенальці, а праз некалькі хвілін такі ж пенальці не паставілі ў вароты «Шахты». Я тады і сказаў сваім трэнерам: нешта не зразумеў, каго цягнуць – «Шахту» ці «Дынама».

Дык гэтыя лохі з «Дынама» і не зразумелі, што «міністр спорту» [Лукашэнкi Сяргей Кавальчук] нічога не цямiць. І не зразумелі, чым Вяргей [Юрый Вяргейчык] заняўся. А Вяргей заняўся тым, чым усё жыццё займаўся – цягне «Шахцёр» і ціхенька БАТЭ, – сказаў Юрэвiч.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы.

Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.

Паказаць яшчэ 4