Усе навіны

Белінгем атрымаў прыз найлепшаму маладому гульцу сезона

30 кастрычніка, 23:32

Паўабаронца зборнай Англіі Джуд Белінгем атрымаў «Копа Трофі», прыз найлепшаму гульцу свету не старэй за 21 год ад France Football.

У агульным галасаванні на «Залаты мяч» Белінгем заняў 18-е месца.

Нагадаем, у 2022 годзе найлепшым маладым гульцом быў прызнаны паўабаронца «Барселоны» Гаві.

У сезоне-2022/23 20-гадовы хаўбек гуляў за дортмундскую «Барусію». Пасля летняга трансферу ў «Рэал» ён забіў 13 мячоў у першых 13 матчах Ла Лігі.