Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Бачым падтрымку DMedia з боку «кіраўніцтва» краіны, «НАК». Патрабуюць вынік»

23 красавіка, 17:07

Адзін з заснавальнікаў DMedia Станіслаў Драгун расказаў пра падтрымку медыйнага клуба з боку так званага кіраўніцтва Беларусі.

– На матчы 2DROTS быў аншлаг, а на вашай гульні ўжо не так шмат людзей.

– Безумоўна, гэта гранды. Можна так сказаць і аб прафесійным футболе, што на мадрыдскі «Рэал» заўсёды біток. На менш папулярныя клубы – менш гледачоў. Мы ў пачатку шляху.

– Вось легенды нашага футбола: ты, Шытаў, Булыга і Букаткін. Вы рэальна зараджаны працаваць? Ці проста жаданне патусавацца старой добрай гвардыяй?

– Трэба думаць не турнірам, а крыху глабальней, што мы хочам папулярызаваць футбол. Бачым падтрымку з боку «кіраўніцтва» краіны, «НАК», федэрацыі. Патрабуюць вынік, – сказаў Драгун.