Усе навіны

Замест матча Д3 «Полацк-2019» і «Аўтазаводзец-Трактар» правялі таварыскі матч

27 красавіка, 20:39

Матч першага тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі паміж камандамі «Полацк-2019» і «Аўтазаводзец-Трактар» не адбыўся. Ён быў запланаваны на 27 красавіка.

З афіцыйнага пратакола матча сталі вядомы падрабязнасці інцыдэнту.

– Нягледзячы на прысутнасць каманд на стадыёне матч не адбыўся з-за адмовы галоўнага трэнера (Сяргея Смалякова) каманды гаспадароў ад удзелу ў афіцыйным матчы. Таксама не быў загадзя забраніраваны пакой для суддзяў і прысутнасць хуткай дапамогі. Каманды правялі таварыскі матч/гульнявую трэніроўку без удзелу судзейскай брыгады, – паведамляецца ў пратаколе.