Усе навіны

Валерый Жукоўскі стаў спартыўным дырэктарам «Нёмана»

21 траўня, 12:45

40-гадовы беларускі спецыяліст Валерый Жукоўскі заняў пасаду намесніка старшыні «Нёмана» па спартыўных пытаннях.

Раней на гэтай пасадзе працаваў Дзмітрый Кавалёнак. У ліпені паведамлялася пра ягоны сыход пасля затрымання сілавікамі Лукашэнкі.

Жукоўскі выступаў за каманду з 2017-га па 2023 год. Усяго ён правёў 163 матчы, забіў 31 мяч, набраў 13 галявых перадач.

Гульнявую кар'еру завяршыў пасля заканчэння сезона-2023. Раней ён трапіў у так званы чорны спіс «мінспорту».