Усе навіны

Кавалёнак пакінуў «Нёман»

3 ліпеня, 20:28
1

Спартыўны дырэктар «Нёмана» Дзмітрый Кавалёнак пакінуў сваю пасаду.

Нагадаем, Кавалёнак быў затрыманы 28 чэрвеня за падпіскі на экстрэмісцкія матэрыялы і ўдзел у маршах. 29 чэрвеня стала вядома, што ўжо былы спартовы дырэктар «Нёмана» выйшаў на волю пасля званка галоўнага трэнера каманды Ігара Кавалевіча.

Каму канкрэтна тэлефанаваў спецыяліст, невядома.