Усе навіны

Кіраўнік судзейскага камітэту РФС Каманцаў: «У апошнім туры РПЛ беларускія суддзі дапамогуць на VAR»

21 траўня, 15:15

Старшыня судзейскага камітэта РФС Павел Каманцаў распавёў аб тым, што беларускія спецыялісты VAR будуць прыцягнуты да працы ў заключным туры чэмпіянату Расіі.

– Увесь сезон мы абыходзіліся саматугам. У нас сем высакакласных аператараў паўтораў, двое з якіх яшчэ і выконваюць функцыю тэхнічных інжынераў.

Таму ў апошнім туры нам дапамогуць калегі з Беларусі. У мінулым годзе мы падпісалі пагадненне з АБФФ, якое прадугледжвала навучанне мясцовых суддзяў і аператараў паўтораў працы з сістэмай VAR.

Навучанне праводзілі нашы інструктары на нашым жа абсталяванні. Дзякуючы гэтаму зараз мы можам запрасіць двух replay-аператараў з Мінска, якія дапамогуць нам адпрацаваць гэты тур, – сказаў Каманцаў.