Усе навіны

Аляксандр Гуз: «Раблю ўсё магчымае, каб патрапіць у асноўны склад маскоўскага «Тарпеда». Ад таго, што буду сумаваць, не пачну гуляць»

21 траўня, 14:09

Беларускі паўабаронца маскоўскага «Тарпеда» (Расія, Д2) Аляксандр Гуз расказаў аб адаптацыі да каманды. У сёлетнім сезоне футбаліст выходзіў на поле толькі ў двух матчах.

– Як асвойваецеся ў Маскве?

– Ужо асвоіўся. Нічога асаблівага, як і ў любым іншым горадзе.

– Наяўнасць у камандзе Глеба Шаўчэнкi дапамагае?

– Не толькі ён дапамагаў у адаптацыі, але і іншыя гульцы каманды. А з Глебам мы жывем у раёне адной станцыі метро і часта ездзім дадому разам.

– Якія парады даваў Шаўчэнка?

– У першую чаргу – не звяртаць увагі на тое, што пакуль не гуляю. Ён спачатку таксама не трапляў у склад, затым яму прадставіўся шанц – і Глеб стаў гульцом асновы. І ён казаў, што ў мяне таксама будзе такі шанц.

– Алег Конанаў адзначаў, што вы пакуль не гатовыя гуляць у асноўным складзе. Як думаеце, чаго не хапае?

– Алегу Георгіевічу лепш відаць, у чым трэба дадаць. Я раблю ўсё магчымае, каб патрапіць у асноўны склад. Любому футбалісту нялёгка перажыць сітуацыю, калі ты ў мінулай камандзе гуляў, а ў новай – не.

Але ад таго, што будзеш сумаваць, ты не пачнеш гуляць. Таму мая задача – працаваць на ўсе сто, а то і больш, працэнтаў, каб атрымаць шанц, а потым яго выкарыстоўваць, – сказаў Гуз.