Tribuna/Футбол/Блогі/1300 заўзятараў, спевы і фаеры на трыбунах. Паглядзіце, як падтрымліваюць 7-гадовых футбалістаў у Аўстрыі

1300 заўзятараў, спевы і фаеры на трыбунах. Паглядзіце, як падтрымліваюць 7-гадовых футбалістаў у Аўстрыі

Прыгажосць!

Аўтар — Замір Закіеў
30 сакавіка 2023, 10:40
1300 заўзятараў, спевы і фаеры на трыбунах. Паглядзіце, як падтрымліваюць 7-гадовых футбалістаў у Аўстрыі

Каманда U7 «Аўстрыі» з Зальцбурга надоечы правяла таварыскую гульню. І гэта б заставалася для большасці футбольных аматараў звычайнай нецікавай падзеяй, калі б не факт, што хлопчыкі гулялі пры падтрымцы больш за 1300 заўзятараў, якія арганізавалі атмасферу куды больш вогненную, чым тую, якую мы бачым у дарослым чэмпіянаце Беларусі.

– З самага пачатку маёй працы ў «Аустрыі» да мяне ўвесь час звярталіся людзі з пытаннямі пра тое, як у клубе ставяцца да хуліганаў, і ці ёсць сярод іх «нармальныя» заўзятары, – піша трэнер і скаўт Саша Гастхубер.

Я з усмешкай і гонарам адказваю на гэта наступным чынам: «Аустрыя» – гэта сямейны клуб, які паставіў сваіх дзяцей у цэнтр увагі. Наш фанацкі рух заўсёды побач і дапамагае выхоўваць моладзь. Таксама думаю, што многія актыўныя фанаты ўнеслі вялікі ўклад у далейшае павышэнне прафесіяналізму моладзі».

Яшчэ больш цікавых гісторый з сусветнага футбола – у Instagram «Трыбуны». Падпісвайцеся!

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты