Tribuna/Футбол/Блогі/Маладзёжныя зборныя Польшчы і Ізраіля правялі хвіліну маўчання, нягледзячы на адсутнасць дазволу УЕФА
Відэа

Маладзёжныя зборныя Польшчы і Ізраіля правялі хвіліну маўчання, нягледзячы на адсутнасць дазволу УЕФА

Годны ўчынак.

18 лістапада, 20:20
Маладзёжныя зборныя Польшчы і Ізраіля правялі хвіліну маўчання, нягледзячы на адсутнасць дазволу УЕФА

Незвычайная хвіліна маўчання адбылася перад пачаткам паядынку маладзёжных зборных Польшчы і Ізраіля ў рамах адборачнага матча да Еўра-2025.

УЕФА не дазволіў камандам ушанаваць памяць ахвяр ізраільска-палестынскага канфлікту, але футбалісты знайшлі спосаб зрабіць гэта ўжо пасля стартавага свістка. Зрабіўшы першую перадачу, ізраільскія і польскія гульцы спыніліся і каля хвіліны правялі нерухома. Некаторыя спартоўцы стаялі схіліўшы галаву.

Нагадаем, што з 7 кастрычніка баевікі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС працягваюць атакаваць Ізраіль. Урад апошняга ўпершыню з 1973 года ўвёў ваеннае становішча.

Што датычыцца выніку матча, то ў ім перамогу атрымала зборная Польшчы – 2:1.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты