Tribuna/Футбол/Блогі/У «Нафтан» прыехаў легіянер з тату ва ўсе грудзі: мяняў Калачова ў яго апошнім матчы і падкочваў да порназоркі з нечаканым вынікам

У «Нафтан» прыехаў легіянер з тату ва ўсе грудзі: мяняў Калачова ў яго апошнім матчы і падкочваў да порназоркі з нечаканым вынікам

Больш за паўтара года нідзе не гуляў.

12 лютага, 00:18
У «Нафтан» прыехаў легіянер з тату ва ўсе грудзі: мяняў Калачова ў яго апошнім матчы і падкочваў да порназоркі з нечаканым вынікам

У гэта міжсезонне склад «Нафтана» папоўніў левы абаронца Арцём Шчадзін. Гэта расіянін, выхаванец яраслаўскага «Шынніка», дзе і правёў большую частку карʼеры, выступаючы ў Д2 і Д3. Таксама абаронца пагуляў у армавірскім «Тарпеда», «Кубані» і «Ніжнім Ноўгарадзе». У 2019-м Шчадзін ужо засвяціўся ў вышэйшай лізе Беларусі, правёўшы 9 матчаў за «Тарпеда-БелАЗ» (1+1 па гол+пас). Аднак трэнерскі штаб Юрыя Пунтуса пасля сезона не быў зацікаўлены ў паслугах замежніка, і той зʼехаў. Свой апошні афіцыйны матч Шчадзін правёў ажно 10 чэрвеня 2022 года (згуляў 90 хвілін супраць піцерскай «Зоркі» (1:1) у Д3 Расіі). Прычыны такой паўзы публічна не агучваліся.

Летам 2023-га гулец стаў больш актыўна весці свой інстаграм, дзе паказаў фота татуіроўкі на ўсе грудзі:

А яшчэ выклаў скрыншоты перапіскі з расійскай актрысай фільмаў для дарослых Кацярынай Далговай, больш вядомай пад псеўданімам Каця Самбука. Праўда, дзяўчына адказала на паведамленні толькі праз год, а за гэты час навічок «Нафтана» паспеў «страціць цікавасць»:

У Жодзіна ён прыязджаў гуляць, правёўшы сезон у «Растове», куды яго паклікаў галоўны трэнер Валерый Карпін, знаёмы з абаронцам па сумеснай працы ў «Тарпеда» Армавір. Праўда, у РПЛ замацавацца не атрымалася: 8 матчаў за сезон у чэмпіянаце і Кубку у асноўным з замены і ўсяго адна галявая перадача.

Цікава, што апошняя гульня Шчадзіна за «Растоў» супала з развітальным матчам Цімафея Калачова на хатнім стадыёне растоўцаў. Менавіта расіянін памяняў беларускую легенду клуба ў канцы першага тайма пад авацыі «Растоў-Арэны» (супернікм быў «Зеніт», але яго атрымалася абгуляць 1:0):

Дарэчы, а дзе сёння беларускі капітан расійскага клуба?

Выйшаўшы на «пенсію», ён застаўся ў Растове, куды перавёз сямʼю і маці, што не дзіўна, бо футбаліст даўно не бачыць адрозненняў паміж расіянамі і беларусамі. А яшчэ прыняў расійскае грамадзянства.

Пасля завяршэння карʼеры гульца Калачоў пачаў карʼеру трэнерскую. Спачатку заняў пасаду старэйшага трэнера акадэміі «Растова», а ў 2021-м ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргея Ташуева ў «Чайцы». У сакавіку 2022-га Ташуеў пакінуў гэтую каманду праз няпростую фінансавую сітуацыю. Разам з ім сышлі яшчэ тры трэнеры, але Калачоў застаўся і разам з Андрэем Чаранковым, які прыняў калектыў, дацягнуў да канца сезона, пасля заканчэння якога з беларусам працягваць кантракт не сталі. Праўда, у канцы 2022-га Калачоў вярнуўся, каб зноў стаць асістэнам, на гэты раз экс-гульца зборнай Расіі Ігара Сямшова.

Восеньскую частку бягучага чэмпіянату-2023/24 «Чайка» скончыла на 6-м месцы і выйшла ў другі этап расійскага Д3, захаваўшы шанцы пазмагацца за павышэнне. Тым не менш клуб і Сямшоў прынялі рашэнне спыніць супрацу па згодзе бакоў. Паведамлялася, што разам з галоўным трэнерам «Чайку» пакінуў і ўвесь штаб, куды ўваходзіў і Калачоў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты