Tribuna/Футбол/Блогі/Брэсцкае «Дынама» адзначыла 64-ю гадавіну клуба: зладзілі суботнік з Васілюком і выйшлі на вуліцы з падарункамі

Брэсцкае «Дынама» адзначыла 64-ю гадавіну клуба: зладзілі суботнік з Васілюком і выйшлі на вуліцы з падарункамі

На Захадзе дагэтуль любяць Мілеўскага, але не ведаюць, што з камандай зараз.

12 красавіка, 22:26
Брэсцкае «Дынама» адзначыла 64-ю гадавіну клуба: зладзілі суботнік з Васілюком і выйшлі на вуліцы з падарункамі

12 красавіка святкуюць не толькі дзень касманаўтыкі. У гэты дзень, 64 гады таму, у Брэсце быў створаны футбольны клуб «Спартак» — менавіта гэтая каманда стала падмуркам для сучасных дынамаўцаў.

Вось так выглядалі берасцейцы ў сваім першым афіцыйным матчы супраць малдаўскага «Ністру» (Бендеры), які скончыўся перамогай брэстчан, 5:1:

(Беларуская каманда ў паласатай форме)

З нагоды дня народзінаў прадстаўнікі клуба выйшлі на вуліцы горада, каб спытаць у мясцовых, за што яны любяць Дынама. Што атрымалася, глядзіце самі 👇

Акрамя таго, супрацоўнікі клуба зладзілі суботнік (спадзяемся, дабраахвотны) на мясцовым стадыёне — асноўны акцэнт быў зроблены на паляпшэнні навігацыі па хатняй арэне брэстаўчан. Да акцыі далучыўся легенда брэсцкага і беларускага футбола агулам — Раман Васілюк:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты