Tribuna/Футбол/Блогі/У Афрыцы гулец матча атрымаў ва ўзнагароду яйкі. Хапае і іншых дзіўных для еўрапейцаў прызоў

У Афрыцы гулец матча атрымаў ва ўзнагароду яйкі. Хапае і іншых дзіўных для еўрапейцаў прызоў

Тэпцікі, кошык з ежай і нават жывая курыца.

17 траўня, 04:20
У Афрыцы гулец матча атрымаў ва ўзнагароду яйкі. Хапае і іншых дзіўных для еўрапейцаў прызоў

Афрыканскія футбольныя чэмпіянаты ўмеюць здзівіць еўрапейцаў у тым, што датычыцца прызнання ўнёска гульцоў у той ці іншы матч. Але пры гэтым нельга забываць, што ўзровень жыцця ў Афрыцы значна ніжэйшы, чым у Еўропе. І тое, што для нас выглядае экзотыкай, для кагосьці з'яўляецца вельмі істотным падарункам.

Футбаліст у Замбіі атрымаў пяць латкоў курыных яек за званне найлепшага ў матчы. І такі выпадак не з'яўляецца адзінкавым.

Напрыклад, гулец матча ва Угандзе атрымаў у прыз бохан хлеба і малако.

У прэм'ер-лізе Зімбабвэ тытульны спонсар лігі кампанія Castle падарыла дзве скрыні свайго светлага піва.

У Сьера-Леонэ найлепшаму гульцу матча на спаборніцтвах Mohamed Gento Trophy 2022 уручылі каробку кукурузных шматкоў.

Футбаліст у Батсване атрымаў вялікую сумку з прадуктамі за добрую гульню.

Пяройдзем да больш асучасненых прызоў. Паўднёваафрыканскі паўабаронца Хломфа Кекана аднойчы быў узнагароджаны пяццю гігамі інтэрнэт-трафіку за перамогу ў турніры Telkom Knockout за званне найлепшага гульца матча.

У Кеніі гулец месяца атрымаў раскошную 49-цалевую плазму.

А цяпер сапраўдны трэш. Аднойчы ў ганскай Прэм'ер-лізе найлепшаму гульцу сустрэчы ўручылі пару шлапакоў.

Але самая нечаканая ўзнагарода зафіксаваная ў Малаві, калі гулец матча атрымаў... жывую курыцу.

Хто ваш фаварыт?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты